Сіліцкі пра Дзень Волі 2007- актуальна і сёння

"25 сакавіка на вуліцы будзем выходзіць заўжды. Бо інакш перастанем быць беларусамі — а гэта нашмат страшней, чым трапіць за краты".

Намінаванне на Прэмію Сіліцкага адкрытае яшчэ тыдзень

28 лютага завершыцца грамадскае намінаванне на Прэмію імя Віталя Сіліцкага “За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі”. Яшчэ цягам тыдня можна адзначыць абраныя вамі паліталагічныя працы праз адмысловую форму на сайце Камітэту памяці Віталя Сіліцкага.

Да Дня роднай мовы: Віталь Сіліцкі аб беларускай мове

Віталь Сіліцкі, будучы сапраўдным навукоўцам і чалавекам свету, усё ж такі ў першую чаргу заставаўся беларусам. У Дзень роднай мовы прапануем вашай увазе некаторыя выказванні Віталя аб беларускай мове і беларускасці.

У памяць Віталя Сіліцкага адзначаць дасягненні ў паліталогіі

Камітэт памяці Віталя Сіліцкага заснаваў прэмію яго імя “За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі” дзеля падтрымання памяці сусветна вядомага беларускага палітолага, грамадскага мысляра і першага дырэктара BISS.

Сёння Віталю Сіліцкаму споўнілася б 40 год

Выбітнаму беларускаму палітолагу Віталю Сіліцкаму 25 снежня споўнілася б 40 год. Да свайго юбілею Віталь не дажыў паўтары гады. Аднак ягоныя ідэі працягваюць жыць.

Аўтарытарная лабараторыя: прыклад Беларусі

Артыкул Стэфана Малерыюса да гадавіны смерці Віталя Сіліцкага.

Памяці Віталя Сіліцкага (2012)

11 чэрвеня 2012 споўніўся год са дня смерці ад цяжкай хваробы вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага. За гэты час сябры і паплечнікі Віталя так і не здолелі змірыцца са стратай. Тыя з іх, хто не змог наведаць вечар памяці, даслалі свае ўспаміны. Таксама да гадавіны смерці выйшаў адмысловы нумар часопіса Belarus Headlines, прысвечаны Віталю Сіліцкаму.

У Мінску прайшоў вечар памяці Віталя Сіліцкага

У гадавіну сыхода з жыцця першага дырэктара BISS Віталя Сіліцкага, 11 чэрвеня, у галереі “Ў” адбыўся вечар памяці. Сусветна вядомага палітолага ўзгадалі сябры і калегі ў надзвычай цёплай атмасферы. Аддаць даніну памяці Віталю Сіліцкаму прыйшло шмат людзей. Цёплыя словы дасылаліся і з замежжа. Некаторыя пасланні ўвайшлі ў прысвечаны Віталю выпуск Belarus Headlines, разам з рэтраспектывай яго найбольш знакавых артыкулаў.

Створаны Камітэт памяці Віталя Сіліцкага

Створаны Камітэт па ўшанаванні памяці першага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), выбітнага беларускага палітолага, грамадскага дзеяча і блогера Віталя Сіліцкага.

Памяці Віталя Сіліцкага (2011)

11 чэрвеня 2011 года на 39-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр першы акадэмічны дырэктар BISS Віталь Сіліцкі. Сябры і паплечнікі выказваюць спачуванні і дзеляцца ўспамінамі.

Падпісацца на Камітэт памяці Віталя Сіліцкага RSS